Вам ужо выканалася 18 гадоў?

Так Не

Нажаль, Вы не можаце наведаць сайт.

Вяртайцеся, калі вам споўніцца 18 гадоў.

Session Blond Ale – піва, напоўненае сонцам!

З надыходам цёплай пары года хочацца лёгкага піва, якое выдатна спаталяе смагу і асвяжае. Мінская піваварная кампанія ААТ “Крыніца” прадстаўляе летнюю навінку з серыі “Піўная карта” – Session Blond Ale. Сесійны светлы эль перанясе вас у жывапісную Бельгію, якая па праве лічыцца адным з сусветных лідэраў па вытворчасці і спажыванні піва. Бельгійцы на працягу многіх стагоддзяў беражліва захоўваюць і развіваюць нацыянальныя традыцыі піваварства.

Светлы эль – адзін з самых маладых і папулярных стыляў бельгійскага піва. Што такое сесійны блонд і чым ён адрозніваецца ад светлага элю? Сапраўдныя знатакі крафта ведаюць, што традыцыйна бельгійскі блонд валодае сярэдняй крэпасцю, інтэнсіўнай хмелевай горыччу і характарызуецца соладавымі нотамі. Чыстае, празрыстае, без агрэсіўных густаў, такое піва мае збалансаванае цела і лёгка п’ецца.

Сесійны блонд эль захоўвае стылістыку бельгійскага піва, аднак утрымлівае меншы працэнт алкаголю. Адносна слабая крэпасць і высокая піткасць даюць магчымасць атрымліваць асалоду ад пенным напоем нават у самыя спякотныя дні.

Session Blond Ale – доўгачаканае папаўненне ў калекцыі «Піўная карта». Навінка, створаная ў якасці альтэрнатывы класічнаму лагеру, валодае асноўнымі рысамі светлага элю. Спадабаецца тым, хто гатовы да эксперыментаў і прагне арыгінальнасці ўжо гэтым летам. Для падрыхтоўкі піва выкарыстоўваліся вада, солад, хмель і дрожджы – нічога лішняга. Найважнейшым інгрэдыентам сесійнага гатунку сталі спецыяльныя дрожджы для бельгійскіх эляў. Яны змяшчаюць фруктовыя эфіры, якія надаюць пеннаму напою непаўторны водар. Піва атрымліваецца асвяжальным і чыстым, з рэзкімі ноткамі і фруктовымі адценнямі ў гусце. Сесійны гатунак адрозніваецца даўкасцю, лёгкай горыччу і мяккай соладавай саладосцю ў послевкусіе. Утрыманне алкаголю ў ім складае 5%, шчыльнасць – 12%, IBU 10.

Калі напоўніць куфель і паднесці яго да святла, ствараецца адчуванне, што празрысты напой улоўлівае сонечныя прамяні. Піва, адлюстроўваючы іх праз шкло, прыгожа блішчыць і пераліваецца на сонца. Тонкі водар, лёгкае цела, умераная шапка пены – усё гэта Session Blond Ale. Просты і элегантны крафтавы гатунак, які ідэальна падыходзіць для летняга сезона.

Session Blond Ale – піва, напоўненае сонцам!

Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колер сайта А А А
Выключыць выявы