Вам споўнілася ўжо 18 гадоў?

Да Не

На жаль, Вы ня можаце наведаць сайт.

Вяртайцеся, калі вам споўніцца 18 гадоў.

Кар’ера

Мінская піваварная кампанія ААТ “Крыніца” заўсёды знаходзіцца ў пошуках таленавітых супрацоўнікаў, гатовых адкрываць новыя грані прафесіяналізму. У гэтым раздзеле размешчаны актыўныя вакансіі. Адпраўляйце сваё рэзюмэ разам з суправаджальным лістом “Хачу працаваць у ААТ “Крыніца” на адрас info@krinitsa.by.

Мы абавязкова запросім вас на сумоўе, калі ў нас будзе вакансія, якая адпавядае вашай кваліфікацыі і досведу працы!

Нашы каштоўнасці

"Крыніца" - гэта кампанія, дзе цікава працаваць як маладому, так і дасведчанаму спецыялісту. Мы адкрыты для актыўных супрацоўнікаў, гатовых расці ў матэрыяльным і прафесійным плане. Прадаставiм ўсе магчымыя інструменты для вашага развіцця!
Аснову карпаратыўнай культуры кампаніі складаюць каштоўнасці, якія закліканы палепшыць узаемадзеянні супрацоўнікаў і забяспечыць максімум карысці для працы.
01
Адкрытасць і сумленнасць

Мы ўвесь час на сувязі з грамадскасцю і хочам, каб людзі нам верылі і ганарыліся нашымі дасягненнямі.

02
Кампетэнтнасць і прафесіяналізм

Свет змяняецца імкліва, і мы разам з ім - вучымся новаму і імкнемся дасягнуць пастаўленых мэт.

03
Камандная праца

Дружны калектыў - наша апора. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам прыйсці да найлепшага канчатковага выніку.

04
Арыентаванасць на кліента

Пакупнікі, партнёры, дзяржава - мы любім і цэнім кожнага кліента, з якім нам пашчасціла працаваць.

Студэнцкая практыка

Студэнцкая практыка – выдатны спосаб паспрабаваць свае сілы, пазнаёміцца з вытворчымі працэсамі. Вы паставіце перад сабой мэты, на якія зможаце арыентавацца ў будучыні, патрэніруецеся ў рашэнні цікавых задач. ААТ “Крыніца” дае студэнтам выдатную магчымасць праявіць свае здольнасці і замацаваць тэарэтычныя веды, атрыманыя ў навучальнай установе.

Студэнцкая практыка – адзін з шанцаў стаць часткай вялікай і дружнай кампаніі

Маладыя спецыялісты – гэта будучыня ААТ «Крыніца»!

Мы плануем расці і развівацца, і вы можаце стаць сябрам нашай дружнай каманды. Вы ўжо скончылі навучанне і з’яўляецеся шчаслівым уладальнікам дыплома каледжа ці ВНУ? Жадаеце працаваць – прыходзьце да нас! Нават калі ў вас няма досведу – мы падбяром прыдатную вакансію. Вы прапампуеце веды, атрыманыя падчас навучання. Мы будзем рады прыняць вас у сваю кампанію і дапаможам адаптавацца ў новым калектыве.

Адправіць рэзюмэ

Напрыклад, +375 (29) 123-45-67

doc, doc(x), pdf, jpg, png. Да 10 MB

Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колер сайта А А А
Выключить изображения