Паважаныя акцыянеры ААТ«Крыніца»! 23 студзеня 2024 года ў 11-00 адбудзецца пазачарговы Агульны сход акцыянераў адкрытага акцыянернага таварыства «Крыніца».
Месца правядзення сходу: г. Мінск, вул. Радыяльная д. 52, зала пасяджэння ААТ»Крыніца”.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу будзе праводзіцца ў дзень правядзення сходу з 10-00 да 10-45 па месцы правядзення сходу пры прад’яўленні акцыянерамі (іх прадстаўнікамі) дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы, (прадстаўнікам акцыянера – пашпарт і даверанасць, завераную ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку) і прастаўленнем асабістага подпісу акцыянера (яго прадстаўніка) у спісе асоб, якія маюць права на ўдзел у агульным сходзе акцыянераў ААТ «Крыніца».
Асобы, якія не прайшлі рэгістрацыю, не маюць права прымаць удзел у галасаванні.
Бюлетэні для галасавання ўручаюцца асобам, якія маюць права на ўдзел у сходзе, у момант рэгістрацыі.
Дата фарміравання рэестра ўладальнікаў акцый таварыства, на падставе якога складаецца спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе – 15 студзеня 2024 г.
Парадак дня:
1. Аб унясенні змяненняў у рашэнне гадавога Агульнага сходу акцыянераў па пытанні 9 «аб прызначэнні ўзнагароджання членам назіральнага савета і рэвізійнай камісіі ААТ «Крыніца».
2. Абранне членаў назіральнага савета ААТ»Крыніца”.
З матэрыяламі па пытаннях парадку дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў можна азнаёміцца ў працоўныя дні (панядзелак-пятніца з 13.30 да 16.30 гадзін) у вядучага юрысконсульта юрыдычнага аддзела ААТ “Крыніца”, пачынаючы з 03.01.2024 г.па месцы знаходжання ААТ «Крыніца»: г. Мінск, вул. Радыяльная, 52, каб. 221, а ў дзень правядзення сходу – своечасова і ў месцы яго правядзення.
Тэлефоны для даведак: гарадскі 299-23-27.