Аб правядзенні прафілактычнай акцыі “Дэкада кібербяспекі”
Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь у выкананне комплекснага плана мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні кіберзлачынствам, прафілактыцы іх учынення, павышэнню лічбавай пісьменнасці насельніцтва на 2024-2025 гады, зацверджанага намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пархомчыкам П.А. 15 лістапада 2023 г., сумесна з зацікаўленымі ведамствамі з 27 мая па 5 чэрвеня 2024 г. праводзіцца прафілактычная акцыя “Дэкада кібербяспекі”.
У ходзе Дэкады плануецца ажыццявіць комплекс інфармацыйна-прафілактычных мерапрыемстваў і выступленняў у сродках масавай інфармацыі, накіраваных на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб праблеме кіберзлачыннасці і спосабах абароны ад ашуканскіх дзеянняў. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўразлівым катэгорыям грамадзян (непаўналетнія, асобы пажылога ўзросту, грамадзяне, якія жывуць у сельскай мясцовасці).