Вам ужо выканалася 18 гадоў?

Так Не

Нажаль, Вы не можаце наведаць сайт.

Вяртайцеся, калі вам споўніцца 18 гадоў.

Як спалучаць піва і сыры?

Ці смачна піць піва з сырам? Упэўненыя, вы не раз задаваліся гэтым пытаннем – і сёння мы падрыхтавалі для вас вычарпальны адказ!

Піва і сыр – выдатная гастранамічная пара, але падбіраць яе варта ўважліва. Пры выбары сырнай закускі улічвайце галоўнае правіла: для стварэння ідэальнай гармоніі густаў у піва і сыра павінны быць водары аднолькавай інтэнсіўнасці. Напрыклад, да лёгкага напою падыдуць далікатныя, не занадта насычаныя закускі. Для піва з яркім густам лепш падаваць такія ж сыры – даўкія, саланаватыя, вытрыманыя.

Для традыцыйных лагераў, напрыклад, Stara Pivnice Svetle, Brauberg выдатна падыходзяць плаўленыя сыры – сметанковыя, з грыбамі, беконам, а таксама мяккі сыр Бры ці Камамбер. Для светлых гатункаў характэрны хмелевыя і соладавыя ноты ў гусце, а таксама нязначная гарката. Закускі будуць мякка кантраставаць з лёгкай гаркаватасцю піва, надаючы яму цікавыя адценні.

Дужы Porter 8/20 мае складаны, яркі густ. Ён раскрываецца насычанымі нюансамі хмеля, соладу. Менавіта таму для піва Портэр варта падбіраць такія ж сыры. Цвёрды вытрыманы Пармезан, пікантны сыр з цвіллю тыпу Ракфор па праве лічацца ідэальнай парай для Портэра. Багаты букет пеннага напою выдатна ўраўнаважвае салёны смак закускі.

Нефільтраванае пшанічнае піва KULT Weissbier мае інтэнсіўны рэзкі водар з даўкімі і салодкімі нотамі. Гатунак адрозніваецца мяккім, збалансаваным густам, таму і сырная закуска павінна быць такой жа прыемнай і ненадакучлівай. З пшанічнымі гатункамі пенных напояў выдатна спалучаюцца тварожныя сыры, Моцарелла, Рыккота, казіны сыр Шевретт.

Мядова-бурштынавы гатунак піва АРА і яркі, трапічны Sabro IPA ад Піўной карты складаюць ідэальны тандэм з блакітнымі сырамі з цвіллю! Магутны водар сыру Дорблю, Гарганзола выдатна дапаўняе яркія хмелевыя ноты і даўкую гаркату эляў. Таксама крафтавыя гатункі APA і IPA спалучаюцца з сырам Чэддэр, Гаўда.

Стылістык піва вялікае мноства, як і гатункаў сыра! Гэта адкрывае вялізны прастор для гастранамічных эксперыментаў. Спрабуйце спалучаць каханы пенны напой з рознымі сырамі, не абмяжоўвайцеся толькі адным гатункам. Дадавайце да сырнай талеркі і іншыя закускі: крэкеры, хлебныя палачкі, арэхі. Тады знаёмы смак піва абавязкова зайграе новымі, яркімі фарбамі!

Памер шрыфта Аа Аа Аа
Колер сайта А А А
Выключыць выявы