Кар’ера
Мінская піваварная кампанія ААТ “Крыніца” заўсёды знаходзіцца ў пошуках таленавітых супрацоўнікаў, гатовых адкрываць новыя грані прафесіяналізму. У гэтым раздзеле размешчаны актыўныя вакансіі. Адпраўляйце сваё рэзюмэ разам з суправаджальным лістом “Хачу працаваць у ААТ “Крыніца” на адрас info@krinitsa.by.
Мы абавязкова запросім вас на сумоўе, калі ў нас будзе вакансія, якая адпавядае вашай кваліфікацыі і досведу працы!
Нашы каштоўнасці
Адкрытасць і сумленнасць
Мы ўвесь час на сувязі з грамадскасцю і хочам, каб людзі нам верылі і ганарыліся нашымі дасягненнямі.
Кампетэнтнасць і прафесіяналізм
Свет змяняецца імкліва, і мы разам з ім - вучымся новаму і імкнемся дасягнуць пастаўленых мэт.
Камандная праца
Дружны калектыў - наша апора. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам прыйсці да найлепшага канчатковага выніку.
Арыентаванасць на кліента
Пакупнікі, партнёры, дзяржава - мы любім і цэнім кожнага кліента, з якім нам пашчасціла працаваць.
Студэнцкая практыка
Студэнцкая практыка – выдатны спосаб паспрабаваць свае сілы, пазнаёміцца з вытворчымі працэсамі. Вы паставіце перад сабой мэты, на якія зможаце арыентавацца ў будучыні, патрэніруецеся ў рашэнні цікавых задач. ААТ “Крыніца” дае студэнтам выдатную магчымасць праявіць свае здольнасці і замацаваць тэарэтычныя веды, атрыманыя ў навучальнай установе.
Студэнцкая практыка – адзін з шанцаў стаць часткай вялікай і дружнай кампаніі
Маладыя спецыялісты – гэта будучыня ААТ «Крыніца»!
Мы плануем расці і развівацца, і вы можаце стаць сябрам нашай дружнай каманды. Вы ўжо скончылі навучанне і з’яўляецеся шчаслівым уладальнікам дыплома каледжа ці ВНУ? Жадаеце працаваць – прыходзьце да нас! Нават калі ў вас няма досведу – мы падбяром прыдатную вакансію. Вы прапампуеце веды, атрыманыя падчас навучання. Мы будзем рады прыняць вас у сваю кампанію і дапаможам адаптавацца ў новым калектыве.
Адправіць рэзюмэ