Кампанія
Варым сапраўднае піва з 1975 году!
З 1975 году ААТ "Крыніца" - буйнейшае ў Беларусі прадпрыемства па вытворчасці піва і квасу. Сёння ў актыве кампаніі некалькі брэндаў, кожны з якіх заслугоўвае права называцца нацыянальным гонарам. Прадукцыю вытворчасці ААТ "Крыніца" ведаюць і любяць пакупнікі ў Расіі, Латвіі, Эстоніі, Германіi, Арменіі, Грузіі, Азербайджане, Казахстане, Сінгапуры, В'етнаме, Кітаі і іншых краінах блізкага і далёкага замежжа.
ААТ “Крыніца” – адзін з лідэраў піваварнай галіны, штогод выпускае каля 150 мільёнаў літраў піва, квасу і слабаалкагольных напояў. Разліў прадукцыі ажыццяўляецца ў розныя віды ўпакоўкі аб’ёмам ад 0,33 да 50 літраў: алюмініевы слоік, шкляную бутэльку, ПЭТ-тару, кегі. Таварны партфель кампаніі складаецца з наступных асартыментных лінеек: фірмовыя гатункі піва пад брэндам “Крынiца”, нямецкія гатункі піва пад брэндамі Brauberg, KULT, крафтавая калекцыя “Craft beer”, легендарнае “Жыгулёўскае”, квасы закісання “Старажытны”, “Мінскі” сёння вядомыя. А навінкі: энергетычны напой “LEVEL” і піўныя напоі “CHERDAK”, таксама пачалі актыўна пранікаць на рынак і займаць сваю нішу. Таксама, у гонар 50-гадовага юбілею прадпрыемства была прадстаўлена новая распрацоўка – гатунак піва AVTORSKOE.
Па ўзроўні тэхнічнай аснашчанасці ААТ “Крыніца” адпавядае сусветным стандартам. Адборная сыравіна, інавацыйнае абсталяванне, аўтаматызацыя вытворчых працэсаў забяспечваюць выпуск прадукцыі самай высокай якасці. Прадпрыемства не збіраецца спыняцца на дасягнутым узроўні развіцця, кожны год ставіць перад сабой новыя мэты. Сёння завод дастойна канкурыруе з сусветнымі вытворцамі піва, як у Беларусі, так і далёка за яе межамі.
Пры такіх маштабах вытворчасці важна захаваць якасць прадукцыі, забяспечыць ахову здароўя людзей і навакольнага асяроддзя. На прадпрыемстве ўкаранёны і дзейнічаюць сістэмы менеджменту, якія адпавядаюць патрабаванням міжнародных стандартаў.
У ААТ “Крыніца” дзейнічае правіла выкарыстання натуральных інгрэдыентаў пры вытворчасці прадукцыі. Хмель, солад, дрожджы, збожжавыя культуры закупляюцца ў правераных пастаўшчыкоў з усяго свету. Галоўны прынцып працы кампаніі – выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі для максімальнага задавальнення чаканняў спажыўца.
Прытрымліваючыся традыцый якасці і строга выконваючы тэхналогіі прыгатавання прадукцыі, каманда прафесіяналаў буйнейшага прадпрыемства піваварнай галіны Беларусі пастаянна працуе над удасканаленнем рэцэптур, штогод абнаўляючы асартымент і прапаноўваючы пакупнікам інавацыйныя распрацоўкі, новыя сарты піва, арыгінальныя віды і густы квасу.
Місія Мінскай піваварнай кампаніі ААТ “Крыніца” – быць нацыянальным брэндам, які аб’ядноўвае людзей і падтрымлівае адказнае спажыванне піва.
Кіраўніцтва
Богдан Генадзь Андрэевiч
Генеральны дырэктар кіруючай арганізацыі ААТ "Мінскі завод iгрыстых він"
Рынейскі Яўген Алегавіч
Выканаўчы дырэктар
Бандарчук Дзiяна Леанідаўна
Намеснік выканаўчага дырэктара