“Піва-2024”: у ААТ «Крыніцы» – 2 золаты і 1 срэбра!
Сябры, як вы ўжо ведаеце, Мінская піваварная кампанія ААТ “Крыніца” з 21 па 23 мая 2024 года прымала ўдзел у XХXIII Міжнародным форуме “Піва-2024” у буйнейшым выставачным цэнтры горада-курорта Сочы ў Гранд атэлі “Жамчужына”. Гэты форум сабраў лепшых вытворцаў піва з усяго свету, і мы з гонарам можам сказаць, што наша прадукцыя была высока ацэнена экспертамі.
🥇 За выдатную якасць піва нашы гатункі атрымалі наступныя ўзнагароды:
– Піва KULT Светлае ўдастоена золата.
– Піва KULT Пшанічнае таксама атрымала залаты медаль.
– Светлае піва «Крынiца Класiчанае» адзначана сярэбраным медалём.
Гэтыя ўзнагароды з’яўляюцца важным прызнаннем нашай працы і імкнення да дасканаласці. Мы ўвесь час працуем над паляпшэннем якасці нашай прадукцыі, каб кожны глыток нашага піва прыносіў задавальненне і радасць!
Для нас гэтыя ўзнагароды – не проста медалі, а сведчанне таго, што нашы намаганні і ўвага да дэталяў па заслугах ацэнены. Гэта матывуе нас працягваць развівацца і цешыць вас новымі густамі і высокімі стандартамі.
Мы дзякуем усім, хто падтрымлівае нас на гэтым шляху. Дзякуй, што выбіраеце Мінскую піваварную кампанію ААТ “Крыніца”!