Мінская піваварная кампанія ААТ “Крыніца” прымае ўдзел у выставе!
Сябры, спяшаемся падзяліцца з вамі радаснай навінай 🎉
З 15 па 17 верасня Мінская піваварная кампанія ААТ “Крыніца” прымае ўдзел у выставе дасягненняў і перспектыўных
распрацовак прадпрыемстваў 🙌🏻 Мерапрыемства прымеркавана да важнага і значнага для кожнага беларуса свята – Дня народнага адзінства!
Сябры, запрашаем вас наведаць выставу і пазнаёміцца бліжэй з прадпрыемствамі сталіцы! На экспазіцыі нашай кампаніі вы зможаце азнаёміцца з асартыментам прадукцыі і даведацца тонкасці піваварства, якія вас цікавяць.
Чакаем вас з 11:00 да 20:00 па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 111Б; спартыўны комплекс «Веладром»📍
Падзяліце свята разам з намі 🍻