Электронныя звароты
З 2 студзеня 2023 года падача электронных зваротаў ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт)
Пры гэтым на паведамленні, накіраваныя на адрас электроннай пошты ААТ “Крыніца”: info@krinitsa.by , не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», і адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
* выкладзены не на беларускай або рускай мове;
* не ўтрымліваюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
* не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасы яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
* утрымоўваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
* ўтрымліваюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы або выразы;
* пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці.