«Крынiца Класiчнае» – вяртанне каханай класікі
Загадкавае, прыцягальнае, доўгачаканае – сустракайце «Крынiца Класiчнае» разам з чароўнай русалкай на этыкетцы!
Класіка – гэта заўсёды надзейны, правераны часам выбар. Менавіта таму “Крынiца” – не проста беларускае піва, адно з многіх, а сапраўднае ўвасабленне народных традыцый і духу беларускай культуры.
Унікальны для беларускага рынку дызайн этыкеткі як нельга лепш перадае гэты пасыл і выказвае каштоўнасці прадукта: цудоўная дзяўчына, якая жыве ў вадаёмах, блізкая да агульнаславянскай выявы русалкі, падкрэслівае старажытную таямніцу прыроды Беларусі, стварае асаблівы містычны арэол вакол напою.
Густ «Крынiца Класiчнае» застаецца ўсё тым жа вядомым і каханым: светлы лагер адрозніваецца залацістым колерам напою, шчыльнай беласнежнай шапкай пены, насычаным водарам. Чысты гарманічны густ з умеранай хмелевай горыччу.
Напой па праве лічыцца фаварытам для ўсіх спажыўцоў піва!
Ужо ў траўні шукайце доўгачаканы пенны напой у нашых фірмовых крамах.