ОАО «Крыница»

Піва KULT заваявала залаты медаль на конкурсе ў Германіі

Пшанічнае піва Kult ытворчасці кампаніі «Крыніца» заваявала залаты медаль на штогадовым міжнародным конкурсе Meiningers International Craft Beer Award, які праходзіў у Германіі (Нойштадт). Піва Kult учавствовало у адным шэрагу з чатырма нямецкімі гатункамі ад бровараў Weingut Schloss Reinhartshausen, Waldhaus Joh. Schmid, Familienbrauerei M Ketterer і Störtebeker Braumanufaktur ў катэгорыі "Вайцен".

Пшанічнае піва Kult ад кампаніі "Крыніца" выйграла золата і пакінула ззаду 11 іншых гатункаў піва.

"Вайцен"- ферментированное пшанічнае піва верхавога браджэння з утрыманнем алкаголю ад 5 да 5,4 %. Пшанічнае піва асабліва распаўсюджана ў Баварыі і Паўдневай Германіі.

Конкурс Meiningers International Craft Beer Award праводзіцца з 2014 года нямецкім выдавецтвам Meininger Verlag і міжнароднай асацыяцыяй крафтовых півавараў Global Association of Craft Beer Brewer. Конкурс быў створаны як спаборніцтва для крафтовых бровараў, аднак стаў запатрабаваны і сярод буйных сусветных кампаній.

У гэтым годзе ў конкурсе прыняло ўдзел звыш 700 узораў з 22 краін, зарэгістраваных у 56 піўных катэгорыях. Дэгустацыя праходзіла ў нямецкім горадзе Нойштадт. Смакавыя якасці піва ацэньвалі 76 прафесійных дэгустатараў, сярод якіх сомелье, півавары, якія спецыялізуюцца на піваварстве журналісты і эксперты ў продажах піва.

«Нам вельмі прыемна, што піва Kult заслужыла такую высокую ацэнку і стала ў адзін шэраг з узорамі бровараў з Германіі – радзімы гэтага пеннага напою. Гэта лішні раз пацвярджае, што ў Беларусі ўмеюць рыхтаваць піва вышэйшай якасці», - кажа генеральны дырэктар кампаніі «Крыніца» Аляксандр Кіжук.

Галерея: