ОАО «Крыница»

«Крыніца» і «Крумкачы» прадставілі новую форму

Прэзентацыя формы была арганізавана ў стылі паказу мод. На імправізаваны подыум выходзілі прафесійныя мадэлі і футбалісты клуба.

У 2016 годзе каманда будзе гуляць у Вышэйшай лізе ў двух формакамплектах: у чорным колеры – для хатніх матчаў, у белым – для выязных. Броварная кампанія «Крыніца» рада пачатку актыўнага супрацоўніцтва з камандай і жадае поспехаў у першым матчы 2 красавіка супраць бабруйскай каманды «Белшына».

Галерея: